Задачи и функции

Дата: 30 сентября 2024 в 09:32

Задачы

Фарміраваць уяўленні пра сацыяльную значнасць працы дарослых і іх прафесіях, падтрыманні цікавасці і павагі да людзей розных прафесій у выхаванцаў шляхам выкарыстання разнастайных метадаў і прыёмаў у спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці;

фарміраваць у выхаванцаў уяўленні аб правілах бяспечных паводзін пасродкам гульнявой дзейнасці.

     

Павышаць якасць адукацыйнага працэсу шляхам удасканальвання развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя на аснове адукацыйнага стандарта, вучэбнай праграмы, адзінства навучання і выхавання; удасканальваць працу па выхаванню ў выхаванцаў павагі да працы, працоўным дасягненням; па развіццю ў навучэнцаў экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды;

выкарыстоўваць эфектыўныя метады і прыёмы ў працы з выхаванцамі па пытаннях ранняй прафарыентацыі;

укараняць у адукацыйны працэс праектную дзейнасць;

выкарыстоўваць сучасныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе накіраваныя на фарміраванне асноў бяспечных паводзін у дзяцей дашкольнага ўзросту;

праводзіць работу па асвеце законных прадстаўнікоў навучэнцаў па пытаннях выканання бацькоўскіх функцый, недапушчэнню пагрозы для жыцця і здароўя дзяцей, фарміравання культуры сямейных зносін.

Функцыi

Асноўнымі функцыямі Установы з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;

засваення ўтрымання адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказчыках увесь час не могуць наведваць Установу;

атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;

фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;

прыцягнення выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцяў і сучасным традыцыям;

развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;

выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцяў выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;

забеспячэння пераемнасці дашкольнага і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя харчавання;

забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.